Вы тут

Суддзя Шабуня прысудзіла паэту Дзмітрыю Строцаву 13 дзён арышту

Паэт Дзмітрый Строцаў / "Фэйсбук"

Суддзя Вікторыя Шабуня, вядомая з 2012 года палітычна матываванымі рашэннямі, пакарала Дзмітрыя Строцава 13-цю суткамі арышту. Паэт знік 21 кастрычніка каля 11-й гадзіны раніцы. Да вечара блізкія не ведалі, дзе ён знаходзіцца. Пасля сям’я знайшла яго ў спісах затрыманых на Акрэсціна. 

Напачатку верасня Дзмітрый Строцаў быў госцем "Творчай кухні" на Еўрарадыё. Мы размаўлялі з ім пра тое, як паэту захаваць голас сярод усёй той несправядлівасці, якая адбываецца навокал.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.