Вы тут

Партыю дызайнерскіх лідскіх красовак раскупілі за паўдня

Фота з сацсетак

Моладзевы брэнд LSTR выпусціў разам з Лідскай абутковай фабрыкай партыю дызайнерскіх красовак — з гербам часоў Вялікага Княства Літоўскага "Калюмны".

Мадэль "паўчаравікі ЛМ-17" выпускаецца на Лідскай фабрыцы больш за 30 гадоў. Многія беларусы ведаюць яе пад назвай "лідскія кеды". Дызайнеры LSTR памянялі звыклы колер, дадалі герб на заднік і перайменавалі мадэль у "ВКЛМ-17".

Прадаваліся красоўкі з гербам амаль удвая даражэй, чым звычайныя. Тым не менш, піша tut.by, уся партыя (каля пяцідзесяці пар) была прададзеная за паўдня.

Стваральнікі моладзевага брэнду прызналіся, што і самі не чакалі такога ажыятажу.