Партыя "Родина": «Лукашэнка будзе кіраваць намі»

Еўрарадыё звязалася з аўтарам сенсацыйнай палітычнай заявы аб магчымасці прапанаваць прэзідэнту Беларусі ўзначаліць палітычную партыю, якая ствараецца ў Расіі дэпутатам Дзярждумы Андрэем Савельевым. Лідар патрыятычнага крыла «Родины» паведаміў, што кандыдатура Лукашэнкі на самой справе разглядалася і прапанова беларускаму прэзідэнту будзе накіравана пасля ўстаноўчага з’езду партыі ў канцы красавіка. Між іншым дэпутат Савельеў з’яўляецца намеснікам кіраўніка камітэта Дзярждумы на канстытуцыйным заканадаўстве.

«Што тычыцца яго запрашэння на пасаду кіраўніка партыі ці вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Расійскай Федэрацыі, то гэта справа будучыні, - гаворыць Андрэй Савельеў у інтэрв’ю «Еўрапейскаму радыё для Беларусі». - Я думаю, што праблема вырашыцца бліжэй да выбараў. Чаму менавіта Лукашэнка?

Таму што менавіта ён зараз з’яўляецца лідарам усяго славянскага свету, адзіным суверэнным палітыкам. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі такім не з’яўляецца. Таму мы будзем падтрымліваць прэзідэнта Беларусі, а не Расіі»
.


Фота — www.kro.su

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі