Парламент Паўднёвай Карэі аб'явіў імпічмент прэзідэнту

Парламент Паўднёвай Карэі аб'явіў імпічмент прэзідэнту

Парламент Паўднёвай Карэі аб'явіў імпічмент прэзідэнту Пак Кын Хе, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Раней яе, а таксама памочніцу і блізкую сяброўку абвінавацілі ў карупцыі і выкарыстанні службовага становішча для атрымання выгады.

Канстытуцыйны суд краіны на працягу 180 дзён павінен вырашыць, ці будзе Пак Кын Хе адхілена ад улады. Да часу прыняцця рашэння Паўднёвай Карэяй будзе кіраваць прэм'ер-міністр.

Раней паведамлялася, што ў лістападзе 2016-га памочніцу прэзідэнта Чхве Сун Сіль абвінавацілі ў тым, што яна незаконна прымушала буйны бізнес уносіць шматмільённыя ахвяраванні ў звязаныя з ёй няўрадавыя фонды. Пракуратура лічыць, што прэзідэнт краіны магла ў гэтым дапамагаць сяброўцы. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.

Парламент Паўднёвай Карэі аб'явіў імпічмент прэзідэнту
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі