Вы тут

Парашэнка заклікаў ЕС прызнаць Галадамор генацыдам украінскага народа

Фота: twitter.com/poroshenko

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заклікаў Еўрасаюз і міжнародныя арганізацыі прызнаць Галадамор 1932-1933 гадоў актам генацыду ўкраінскага народа. У пятніцу стала вядома, што гэта прызнаў Сенат Злучаных Штатаў Амерыкі. Парашэнка падкрэслівае гэта і заклікае ўзяць прыклад з ЗША. Ён размаўляў пра гэта з міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Міраславам Лайчакам, пра што напісаў у Twitter.

Пётр Парашэнка адзначае, што рэзалюцыя Сенату ЗША сведчыць пра стратэгічнае партнёрства паміж кранамі.