Парадны ўваход у будынак КДБ у Мінску "размуравалі"

Фота: Еўрарадыё
Фота: Еўрарадыё

"Замураваны" парадны ўваход у мінскі будынак КДБ, які ў панядзелак раніцай усхваляваў гараджан, ужо да вечара расчысцілі ад будматэрыялаў. Сёння масіўныя дзверы выглядаюць як раней. Каля іх стаяць будаўнічыя рыштаванні і ходзяць рабочыя.

19 лістапада слухачы Еўрарадыё даслалі ў рэдакцыю фотаздымак параднага ўваходу ў КДБ без дзвярэй.

Парадный вход в здание КГБ в Минске “размуровали”
Фота: Еўрарадыё

"Забілі? Закрылі ралетамі? Гэта надоўга?" — жыхары сталіцы турбаваліся, што, калі знешні выгляд будынка змянілі, праспект Незалежнасці не унясуць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Афіцыйны прадстаўнік КДБ у Беларусі Андрэй Яраш патлумачыў, што ідзе рэканструкцыя і змяненні часовыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі