Вы тут

Пара мінчукоў запхнула даўжніка ў аўтамабіль і вывезла ў гараж

sk.gov.by

Заводскі райаддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб вымагальніцтве.

Здарэнне адбылося 14 кастрычніка 2018 года. 30-гадовы мінчук па просьбе знаёмага заняўся вяртаннем пазыкі ад даўжніка. 

Разам з 26-гадовай сяброўкай мужчына сустрэўся з даўжніком каля аднаго з супермаркетаў па вуліцы Убарэвіча. Але на сустрэчы яны не змаглі дамовіцца наконт вяртання грошай. Тады маладая пара забрала ў даўжніка мабільнік і запхнула яго ў аўтамабіль, пагражаючы збіць.

Яны паехалі ў гараж, які належыць дзяўчыне. там пара паспрабавала зацягнуць даўжніка ў сутарэнне гаража, але той актыўна супраціўляўся. Тады яны затэлефанавалі ягонай маці і запатрабавалі аддаць аўтамабіль коштам больш за сем тысяч рублёў. Пры гэтым яны неаднаразова пагражалі збіць яе сына.

Атрымаўшы адмову, пара пакінула даўжніка каля гаража і з'ехала.

Следчыя правялі ператрус па месцы жыхарства абвінавачаных і наклалі арышт на іх маёмасць. Іх дзеянні кваліфікаваныя як незаконнае пазбаўленне волі, рабаванне і вымагальніцтва. Мужчына ўзяты пад варту, з дзяўчыны ўзялі падпіску аб нявыездзе.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.