Вы тут

Паплаўская пра Ціхановіча: Саша заўсёды нешта запісваў, аказалася, пісаў вершы

Фота: Плейкаст

Апошні выпуск праграмы "Простыя пытанні" быў прысвечаны 65-годдзю Аляксандра Ціхановіча. Падчас размовы з аўтарам перадачы Ягорам Хрусталёвым дачка памерлага народнага артыста Анастасія Ціхановіч і жонка Ядзвіга Паплаўская зрабілі некалькі шчырых прызнанняў. Таксама прагучаў перадсмяротны верш Ціхановіча.

Некаторыя цытаты Ядзвігі Паплаўскай:

Мы неяк смяяліся, што сустракаемся з Сашкам толькі на сцэне. І там у песнях  гаворым адно аднаму пра тыя пачуцці, якія ў нас ёсць унутры. У рэальным жыцці мы так і не паспелі нагаварыцца...

Саша заўсёды нешта запісваў, але я ніколі не глядзела — гэта яго. Я ніколі ў жыцці не ўлазіла ні ў яго тэлефоны, ні ў смс-кі. Гэта было табу, проста я так выхаваная. І цяпер я падумала, што трэба паглядзець, бо там шмат таго, што трэба і што не трэба. І што я знайшла? Гэта, відаць, быў выплеск таго, што ў яго ўнутры: ён пісаў вершы. Я яму давала магчымасць жыць так, як ён хацеў. І аказваецца, ён быў мне ўдзячны за гэта.

 

Я смотрю в твои ночи, Господи,
и бессонные ночи, Господи,
исчезают во мрак, в невозвратную даль.
Как же дорог тот миг, Господи,
чтоб увидеть твой лик, Господи,
и уходит кошмар, растворяя печаль.
Господи, как же я заблуждался,
сколько лет я прожил,
блудным сыном болтался
и не видел тебя, хотя рядом ты был, Господи.
Как же я благодарен тебе за опеку твою, 
за такую жену, что вернула меня и открыла глаза,
чтоб увидеть иной мир, тобою ниспосланный, Господи.
Если можешь, прости, отпусти мне грехи многочисленные.
Знаю, просьба моя незаслуженная,
покаянья прошу у обиженных и прощенья твоего, Господи,
чтоб увидеть твой лик, Господи,
на коленях стою, я прощенья прошу, Господи.

 

Я насамрэч жыла для таго, каб ён падняўся, і ён гэта зрабіў. І ў гэтым плане ён сапраўды можа быць яркім прыкладам для іншых. Таму што магчыма падняцца. Так, ён быў зломлены. Ён не разумеў, як можна было так абыходзіцца з людзьмі ў свой час. Таму ён зламаўся, а гэтым скарысталіся іншыя. І, думаю, дапамаглі ў гэтым маё вялікае цярпенне, якое мне даў Бог, мае пачуцці, маё каханне да яго.

Мы з ім нават не чакалі, што да нас прыйдзе так шмат народу: з ім каб развітацца, а мяне каб падтрымаць.

Я ведаю, што людзі проста патрабуюць ад мяне працягу. І я не магу іх падвесці. І Саша таксама не хоча, каб быў нейкі прыпынак. Я, чым супакойваю сэрца, працую ў студыі.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі