Памёр знакаміты скульптар Эрнст Неізвестны

Памёр знакаміты скульптар Эрнст Неізвестны

Знакаміты савецкі і амерыканскі скульптар Эрнст Неізвестны памёр на 92-м годзе жыцця ў Нью-Йорку. Ён сканаў раніцай у аўторак у лякарні, куды быў дастаўлены з-за моцных боляў у страўніку, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.

Эрнст Неізвестны нарадзіўся 9 красавіка 1925 года ў Свярдлоўску (цяпер — Екацярынбург). Ён быў удзельнікам вайны, дзе атрымаў цяжкое раненне. Пасля вучыўся ў Рызе ў латвійскай Акадэміі мастацтваў, у Маскоўскім мастацкім інстытуце.

Скульптар праславіўся як манументаліст. Сярод яго працаў — скульптура “Кветка лотаса”, усталяваная на Ансуанскай плаціне ў гонар дружбы народаў, “Праметэй і дзеці свету” (усталяваная ў дзіцячым лагеры “Артэк”), а таксама надмагільны помнік савецкаму генсеку Мікіце Хрушчову.

Неізвестнага крытыкавалі савецкія ўлады за яго мастацкую і грамадзянскую пазіцію. У 1976 годзе майстар эміграваў у Швейцарыю, а затым у ЗША.

Пасля распаду СССР ён стварыў шэраг працаў, якія былі ўсталяваныя ў Расіі, а таксама атрымліваў расійскія дзяржаўныя ўзнагароды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі