Вы тут

Памёр знакаміты рэжысёр Эльдар Разанаў

У Маскве памёр знакаміты савецкі і расійскі рэжысёр Эльдар Разанаў. Яму было 88 гадоў. У апошні год Разанаў цяжка хварэў, яго неаднаразова шпіталізавалі. З 21 лістапада рэжысёр знаходзіўся на абследаванні ў адной з маскоўскіх клінік, паведамляе РІА "Новости".

Эльдар Разанаў зняў такія папулярныя мастацкія фільмы, як "Службовы раман", "Беражыся аўтамабіля", "Іронія лёсу, альбо з лёгкай парай", "Гараж", "Вакзал для дваіх", "Неверагодныя прыгоды італьянцаў у Расіі" ды іншыя. Ён быў не толькі рэжысёрам, але і сцэнарыстам, акцёрам, тэлевядучым. Разанаў вядомы як пісьменнік, паэт, драматург. Ён — народны артыст СССР. Больш падрабязна пра яго біяграфію гл. тут.

Фота: ria.ru