Памёр самы стары беларус свету — навуковец Барыс Кіт

Памёр самы стары беларус свету — навуковец Барыс Кіт

1 лютага ў Германіі, у Франкфурце-на-Майне памёр вядомы беларускі дзеяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт. Яму было 107 гадоў. 

Пра смерць навукоўца паведамляе Радыё "Свабода" са словаў яго жонкі Тамара Казевіч. "Яму было вельмі кепска апошнія дні, былі моцныя болі, ён ужо больш не хацеў жыць", — патлумачыла жонка. 

Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму ён сам выкупіў участак. Дата пахаваньня пакуль не вядомая, бо сваякі выконваюць неабходныя фармальнасці. 

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і беларуса. Пасля рэвалюцыі ён з'ехаў на радзіму бацькі ў вёсцы Агароднікі Карэліцкага раёна, закончыў Навагрудскую беларускую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Працаваў дырэктарам Віленскай і Навагрудскай гімназій. 

Пасля Другой сусветнай вайны эміграваў у ЗША, дзе зрабіў бліскучую навуковую кар'еру ў галіне астранаўтыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі