Памёр саліст гурта "Ласковый май" Юрый Шатуноў
![Памёр саліст гурта "Ласковый май" Юрый Шатуноў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/szatunou-2306.jpg.webp?itok=tF2wAHJb)
Памёр Юрый Шатуноў — саліст гурта “Ласковый май”. Яму было 48 гадоў.
Прычынай смерці называюць інфаркт.
“Ласковый май” стаў культавым поп-гуртом напрыканцы 1980-х, у апошнія гады СССР. Гурт быў настолькі папулярным, што яго менеджары стварылі некалькі "клонаў", якія гастралявалі па Савецкім Саюзе паралельна з асноўным складам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.