Памёр псіхіятр, які прызнаў гомасэксуалізм нормай

Памёр псіхіятр, які прызнаў гомасэксуалізм нормай

У ЗША ва ўзросце 83 год памёр уплывовы псіхіятр Роберт Спітцэр, які сыграў вядучую ролю ў адмове псіхіятрычнай супольнасці ад ацэнкі гомасэксуальнасці як адхілення ад нормы.

Навуковец памёр 25 снежня ў Сіэтле ад праблем з сэрцам, паведамляе ВВС.

У 1973 годзе Спітцэр выключыў гомасэксуальнасць з “Даведніка па дыягностыцы і статыстыцы псіхічных разладжанняў”. Ён таксама быў адным з першых спецыялістаў, хто сцвярджаў, што гомасэксуальнасць не з’яўляецца псіхічным разладжаннем.

На пазіцыю спецыяліста паўплывалі сустрэчы ў ЛГБТ-актывістамі, пасля якіх Спітцэр прыйшоў да высновы, што гомасэксуальнасць нельга лічыць хваробай, калі самі гамасэксуалы на яе не пакутуюць.  

У 2001 годзе доктар Спітцэр апублікаваў артыкул, у якім сцвярджаў, што пад уплывам рэпаратыўнай тэрапіі геі могуць змяніць сваю арыентацыю на гетэрасэксуальную. Гэта выклікала скандал у акадэмічных колах. Праз 10 год ён прызнаў сур’ёзныя недахопы гэтага даследавання і прынёс прабачэнні.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі