Памёр легендарны футбаліст Фёдар Чаранкоў

Пра гэта паведамляе “Спорт-Экспресс” са спасылкай на прэзідэнта акадэміі “Спартака” Сяргея Радзівонава.

У складзе зборнай СССР футбаліст правёў 34 матчы, у якіх забіў 12 мячоў. Ён выступаў у камандзе ў адзін час з кіеўскімі дынамаўцамі Алегам Блахіным, Уладзімірам Бяссонавым, Сяргеем Балтачэем ды іншымі.

Чаранкоў — рэкардсмен па колькасці праведзеных матчаў за “Спартак”, чэмпіён СССР (1979, 1987, 1989) і Расіі (1993), бронзавы прызёр Алімпіяды-80, уладальнік Кубка Расіі (1994).

У 1983 і 1989 гадаў Чаранкова прызнавалі найлепшым футбалістам СССР. У 2009 годзе спартсмен атрымаў узнагароду Расійскага футбольнага саюза “Легенда футболу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі