Вы тут

Памёр іспанскі акцёр, герой мемаў Хуан Борха ("Рагатун")

Характэрны смех коміка стаў мемам

У 65 гадоў памёр іспанскі акцёр, герой мемаў Хуан Хоя Борха, вядомы як "Рагатун". Восенню мінулага года яму ампутавалі нагу (узніклі праблемы з сасудамі), ад таго часу ён знаходзіўся ў бальніцы.

Хуан Борха атрымаў папулярнасць, дзякуючы тэлепраграме, у якой ён расказваў смешныя гісторыі. Характэрны смех коміка стаў мемам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.