Вы тут

Памёр гітарыст Эдзі Ван Хален

Эдзі Ван Хален / Reuters

Памёр гітарыст і заснавальнік гурта Van Halen Эдзі Ван Хален. У 65 гадоў. У яго быў рак.

Эдзі заснаваў гурт Van Halen разам са сваім братам Алексам у 1972-м. У 1980-я ў ЗША ён быў сярод самых папулярных рок-калектываў, нагадвае meduza.io. Гурт выпусціў 12 альбомаў. Эдзі Ван Хален лічыцца адным з найлепшых гітарыстаў у гісторыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.