Вы тут

Памёр гісторык, публіцыст і грамадскі дзеяч Якаў Басін

Якаў Басін / kniga-book.com

17 лютага ў Іерусаліме памёр гісторык, публіцыст і грамадскі дзеяч Якаў Басін, паведамляе newsru.co.il. Яму было 82 гады. З 2010 года дзеяч яўрэйскай грамады ў Беларусі жыў у Ізраілі. Там ён і быў пахаваны — на іерусалімскіх могілках у раёне Гіват Шауль.

Басін — ураджэнец Мінска, выпускнік Мінскага медінстытута. Працаваў лекарам, з'яўляецца аўтарам навуковых працаў. У 1960-я гады быў сярод арганізатараў Мінскага джаз-клуба, адзін з заснавальнікаў Беларускага клуба вясёлых і знаходлівых. На БТ у той час быў аўтарам перадач па гісторыі джазу, КВЗ.

Якаў Басін займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю ў межах яўрэйскай грамады ў Беларусі, пратэставаў супраць праяў дзяржаўнага антысэмітызму. Летась Басін разам з дзясяткамі іншых выхадцаў з нашай краіны падпісаў зварот да міністра замежных спраў Ізраіля з заклікам выказаць дзяржаўную пазіцыю ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.