Вы тут

Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў

Анатоль Цітоў / svaboda.org

У Мінску 5 студзеня на 74-м годзе жыцця памёр вядомы гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў, перадае Радыё "Свабода".

Апошнім часам ён шмат хварэў, але працягваў працу над новымі кнігамі.

Аўтарству Цітова належыць шмат кніг, навуковых работ па геральдыцы, генеалогіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі, у тым ліку "Гербы беларускіх гарадоў" (1983), "Гарадская геральдыка Беларусі" (1989), "Наш сімвал — Пагоня" (1993), "Геральдыка Беларусі" (2010), "Гербоўнік беларускіх гарадоў" (2015) ды інш.

На пачатку 1990-х ён уваходзіў у камісію Вярхоўнага Савета, якая распрацавала эталоны выкарыстання бел-чырвона-белага сцяга.

Разьвітаньне з Анатолем Цітовым пройдзе 8 студзеня па адрасе: вуліца Альшэўскага, 12 з 14:00 да 15:00. Пахаваюць навукоўца на Чыжоўскіх могілках сталіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.