Вы тут

Памёр французскі акцёр Жан-Луі Трэнціньян

Жан-Луі Трэнціньян / AFP

На 92-м годзе жыцця "памёр ад старасці" французскі акцёр Жан-Луі Трэнціньян, піша lefigaro.fr. Ён здымаўся ў кіно больш за 60 гадоў. Яго самыя вядомыя фільмы — "Мужчына і жанчына" (1966, гран-пры Канскага кінафестывалю і два "Оскара"), "Канфарміст" (1970), "Каханне" (2012). Таксама Трэнціньян спрабаваў сябе ў якасці рэжысёра і сцэнарыста. А яшчэ ён захапляўся аўтагонкамі, у 1990-я купіў вінаградную гаспадарку. І працягваў здымацца ў кіно аж да апошніх гадоў.

Новая хваля папулярнасці была дзесяць гадоў таму пасля выхаду фільма Міхаэля Ханэке "Каханне", у якім Жан-Луі Трэнціньян выканаў галоўную ролю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.