Вы тут

Памёр джазавы піяніст і кампазітар Чык Корыя

Чык Корыя / chickcorea.com

У горадзе Тампа памёр амерыканскі джазавы піяніст і кампазітар Чык Корыя. У 79-гадовага музыкі была рэдкая форма анкалогіі, якую дыягнаставалі нядаўна, паведамілі на яго афіцыйным сайце.

Корыя паходзіць з сям'і італьянскіх эмігрантаў. Ён лічыцца адным з піянераў стылю джаз-фьюжн, выпусціў больш за 80 альбомаў, уганараваны 23 прэміямі "Грэмі". З пачатку 1970-х выступаў са сваім калектывам Return To Forever.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.