Вы тут

Памёр беларускі археолаг Алег Іоў

Алег Іоў / Радыё Свабода

Памёр беларускі археолаг Алег Іоў. Яму было 63 гады. Па словах сяброў, прычынай смерці стала хвароба нырак, паведамляе nn.by.

Іоў — ураджэнец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Кандыдат гістарычны навук. Доўгія гады ён працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі, займаўся археалогіяй. Алег Іоў даследаваў Курапаты, месца масавых расстрэлаў у часы сталіншчыны пад Мінскам. Ён удзельнічаў у следчых дзеяннях, якія цывільная і вайсковая пракуратуры там праводзілі. Археолаг быў перакананы, што ніякага "нямецкага следу" там няма, расстрэламі займалася НКУС.

Развітанне з Алегам Іовым адбудзецца 21 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.