Памёр адзін з галоўных праціўнікаў Ельцына Руслан Хасбулатаў

Руслан Хасбулатаў / ТАСС

Ва ўзросце 80 гадоў памёр апошні кіраўнік Вярхоўнага Савета РСФСР Руслан Хасбулатаў, паведамляюць расійскія СМІ.

Як сказалі журналістам сваякі, яго пахаваюць у Чачні.

Хасбулатаў нарадзіўся ў 1942 годзе ў Грозным. У 1990-м яго абралі народным дэпутатам РСФСР. У кастрычніку 1991-га ён стаў старшынёй Вярхоўнага Савета РСФСР.

У жніўні 1991-га Хасбулатаў пратэставаў супраць ГКЧП і напісаў зварот "Да грамадзян Расіі". А ўжо ў кастрычніку 1993-га ён разам з віцэ-прэзідэнтам Расіі Аляксандрам Руцкім выступіў супраць прэзідэнта Барыса Ельцына. ЯНы сталі ідэолагамі так званага "Кастрычніцкага путчу", які прывёў да ўзброеныХ сутычак у Маскве.

Пасля гэтага ў Расіі адбылася канчтытуцыйная рэформа, замест Вярхоўнага Савета была створаная Дзяржаўная дума.

З 1994 года Хасбулатаў працаваў загадчыкам кафедры сусветнай эканомікі ў Пляханаўскім універсітэце ў Маскве.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.