Памёр амерыканскі рэпер Coolio, аўтар хіта Gangsta’s Paradise

Рэпер Coolio / reuters.com
Рэпер Coolio / reuters.com

Памёр амерыканскі рэпер Coolio, аўтар хіта Gangsta’s Paradise. Як піша Reuters, у сераду цела спевака знайшлі на падлозе дома яго сябра ў Лос-Анджэлесе. Прычына смерці пакуль не ўстаноўлена.

Сапраўднае імя Coolio — Арціс Леон Айві. Яму было 59 гадоў.

Трэк Gangsta’s Paradise 1995 года, які трапіў у фільм "Небяспечныя розумы", атрымаў прэмію "Грэмі" за лепшае сольнае рэп-выкананне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі