Вы тут

Памёр акцёр Васіль Ланавы

Васіль Ланавы / dw.com

На 88-м годзе жыцця памёр савецкі і расійскі акцёр Васіль Ланавы. У яго былі ўскладненні пасля каранавіруса. Ланавога шпіталізавалі яшчэ 2 студзеня, а ў чацвер ён трапіў у рэанімацыю.

Васіль Ланавы — народны артыст СССР. Ён зняўся ў шматлікіх фільмах, сярод іх — "Вайна і мір" (1960-я), "Сямнаццаць імгненняў вясны" (1973), "Афіцэры" (1971), "Прыступіць да ліквідацыі" (1983). Ланавы быў акцёрам тэатра імя Вахтангава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.