Вы тут

Памёр акцёр Андрэй Мягкоў

Андрэй Мягкоў / ria.ru

Памёр акцёр Андрэй Мягкоў, паведамляе прэс-служба Маскоўскага тэатра імя Чэхава. Яму было 82 гады.

Мягкоў — ураджэнец Ленінграда (цяперашняга Санкт-Пецярбурга). Народны артыст Расіі. Вядомыя шматлікія яго паспяховыя працы і ў тэатры, і ў кіно, у якім ён здымаўся з 1960-х. Самыя вядомыя і папулярныя фільмы — "Іронія лёсу, або з лёгкай парай!" (1975), "Службовы раман" (1977), "Гараж" (1979), "Жорсткі раманс" (1984).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.