Вы тут

Памёр адзін з заснавальнікаў гурта Bon Jovi

Архіўны здымак Bon Jovi. Алек Джон Сач другі справа / Paul Natkin/WireImage

Памёр былы бас-гітарыст і адзін з заснавальнікаў гурта Bon Jovi Алек Джон Сач. Яму было 70 гадоў. Пра прычыны смерці не паведамляецца.

"Мы спустошаныя навіной аб тым, што наш дарагі сябар Алек Джон Сач пайшоў з жыцця..., пішуць музыкі Bon Jovi. — Як заснавальнік Bon Jovi, Алек быў неад'емнай часткай пры стварэнні гурта. Шчыра кажучы, мы знайшлі шлях да адзін аднаго праз яго... Алек заўсёды быў неўтаймаваным і поўным жыцця... Нам будзе яго вельмі не хапаць".

Амерыканскі рок-гурт Bon Jovi быў заснаваны ў 1983 годзе. Алек Джон Сач сышоў з яго ў 1994-м. Ён выступаў з рознымі іншымі гуртамі, займаўся бізнесам, адкрыў краму матацыклаў у Нью-Ёрку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.