Вы тут

Памёр адзін з вядучых даследчыкаў БНР Уладзімір Ляхоўскі

Уладзімір Ляхоўскі / gomelspring.org

Не стала гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага. Яму было ўсяго 57 гадоў. Апошнія гады ён працаваў дацэнтам факультэта міжнародных адносін БДУ.

Ляхоўскі — аўтар больш за 200 публікацый і 2 аўтарскіх манаграфій. У 2010 годзе стаў лаўрэатам прэміі імя Льва Сапегі. Быў ганаровым членам Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Даследаваў гісторыю Беларусі часоў БНР і 20-х гадоў ХХ стагоддзя. Некалькі гадоў таму ў інтэрв'ю Еўрарадыё Уладзімір Ляхоўскі расказваў, чаму тэлеграма лідараў БНР кайзеру была памылкай і можна было пабудаваць незалежную дзяржаву, маючы ў дзяржаўнай скарбонцы ўсяго 45 рублёў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.