Памятная дошка князю К. Астрожскаму адкрыта сёння ў вёсцы Тарасава

У рамках ушанавання памяці князя Канстанціна Астрожскага пасля правядзення літургіі ў вёсцы Тарасава пад Мінскам была ўрачыста адкрыта памятная дошка ў яго гонар. На працягу 5 дзён праваслаўная царква ладзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 400-годдзю са дня смерці слыннага асветніка, духоўнага і грамадскага дзеяча Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага. Акрамя хроснага ходу, адкрыцця дошкі, з 10 траўня пачнаецца навукоа-тэалагічная канферэнцыя, якая скончыцца паломніцтвам у г. Астрог (Украіна).

Прадстаўнік старажытнага рода тураўскіх князёў, Канстанцін (у вадохрышчы Васіль) Астрожскі (1526—1608) увайшоў у гісторыю як актыўны змагар і абаронца праваслаўя. Ён заснаваў больш 600 цэркваў і 20 манастыроў, падрыхтаваў першае на славянскай мове поўнае выданне Бібліі.

2008 год абвешчаны Беларускай і Польскай праваслаўнымі цэрквамі годам князя Канстанціна Астрожскага.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі