Вы тут

Палякі зафіксавалі беспілотнік, які неаднаразова прылятаў з Беларусі ў Польшчу

Кантрабанда / podlaski.strazgraniczna.pl

Палякі зафіксавалі беспілотнік, які неаднаразова прылятаў з Беларусі ў Польшчу. Ён дастаўляў праз мяжу кантрабандныя цыгарэты. Нелегальны груз і яго атрымальнік, 42-гадовы польскі грамадзянін, затрыманыя супрацоўнікамі падляскага аддзела памежнай службы.

Здарэнне адбылося ўначы з 3 на 4 ліпеня. Польскія памежнікі назіралі за беспілотнікам, які некалькі разоў дастаўляў у Польшчу пакункі і вяртаўся назад. Груз знайшлі ў двух кіламетрах ад мяжы. У сямі пакунках было амаль сто тысяч цыгарэт на больш за 72 тысячы злотых (каля 16 тысяч долараў).

Супрацоўнікі падляскага аддзела кажуць, што сёлета гэта ўжо другі выпадак, калі кантрабанду праз мяжу перапраўлялі з дапамогай беспілотніка.

podlaski.strazgraniczna.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.