Палякі выставілі відэа, як беларусы грузавікамі падвозяць мігрантаў да мяжы

Палякі выставілі відэа, як беларусы грузавікамі падвозяць мігрантаў да мяжы

Польскія памежнікі апублікавалі чарговае відэа, на якім людзі ў хакі каардынуюць мігрантаў. Палякі сцвярджаюць, што так іх беларускія калегі дапамагаюць уцекачам перасякаць мяжу.

"Замежнікаў прывозяць у памяшканне былога беларускага памежнага паста, дзе яны чакаюць далейшых указанняў",піша памежная служба Польшчы ў сваім акаўнце ў Твітары. І дадае відэа з дрона.

Напярэдадні польскія памежнікі апублікавалі відэа, на якім беларускія памежнікі паказваюць мігрантам напрамак руху. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі