Вы тут

Паліва на АЗС зноў даражэе на 1 капейку

nashkraj.by

Канцэрн “Белнафтахім” абвясціў пра новае павелічэнне коштаў на паліва. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу канцэрна, з 28 красавіка кошты на АЗС вырастуць на 1 капейку і будуць такія: АІ-92-К5-Еўра — 1, 53 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,64 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,85 рубля, ДП — 1,64 рубля.

У канцэрне адзначаюць, што станам на 26 красавіка кошт расійскай нафты, якую пастаўляюць на беларускія НПЗ, узрос на 20,1%, а рознічныя кошты на АЗС — у сярэднім на 5,9%.