Вы тут

Паліва на АЗС даражэе яшчэ на 1 капейку

gp.by

Аўтамабільнае паліва на беларускіх АЗС з 7 красавіка даражэе яшчэ на 1 капейку. Як паведамляе канцэрн “Белнафтахім”, такое рашэнне прынятае ў адпаведнасці з “палітыкай стрымлівання коштаў”.

Цяпер цэннікі на запраўках будуць такія: АІ-92-К5-Еўра — 1,50 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,61 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,82 рубля, ДП — 1,61 рубля.

У “Белнафтахіме” падкрэсліваюць, што цэны змяняюцца ў сувязі з ростам кошту нафты. Ад пачатку 2019 года расійская нафта, якую пастаўляюць на беларускія НПЗ, падаражэла на 17,9%, а рознічныя кошты на бензін і дызпаліва павялічыліся ў сярэднім на 3,9%, што не кампенсуе выдаткаў на набыццё сыравіны.