Палітвязня будуць судзіць за “здраду дзяржаве”: ён нібыта дапамагаў СБУ

Яраслаў Саковіч / nashaniva.com

Яраслаў Саковіч / nashaniva.com

За “здраду дзяржаве” будуць судзіць палітвязня Яраслава Саковіча, якога катавалі за дапамогу Украіне, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.

Яраслаў быў затрыманы 5 жніўня 2022 года. Да 2021 года ён жыў ва Украіне, жанаты на ўкраінцы.

Па вяртанні ў Беларусь быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ, якія катавалі яго і выбівалі прызнанне ў тым, што ён раней ваяваў ва Украіне. Пазней яго адпусцілі, але праз год затрымалі ўжо ў межах крымінальнай справы, — піша “Вясна”.

У Мінску 4 траўня яго пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: “здзек з дзяржаўных сімвалаў” і “незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”. Рашэнне прыняў суддзя Кацэр Сяргей.

Цяпер стала вядома, што ў жніўні Яраслава зноў будуць судзіць. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Нібыта мужчына перадаваў звесткі Службе бяспекі Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі