Палітвязень Іван Ніканаў збег з Беларусі ў Літву

Палітвязень Іван Ніканаў збег з Беларусі ў Літву

Палітвязень Іван Ніканаў збег з Беларусі ў Літву, паведамляюць праваабаронцы. Ён быў асуджаны на тры гады "хіміі" з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пакаранне адбываў са студзеня ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці (ПУАТ № 7).

Ніканаву 23 гады, ён — студэнт БДУІР. Затрыманы за ўдзел у пратэстах 2020-га ў кастрычніку мінулага года, знаходзіўся ў СІЗА № 1. 22 снежня 2021-га прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Быў вызвалены ў зале суда да адпраўкі для адбыцця пакарання.

Праваабаронцы прызналі Івана Ніканава палітвязнем у лістападзе 2021-га года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі