Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязяў яшчэ 19 чалавек

Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязяў яшчэ 19 чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 19 чалавек.

Гэта Іван Ніканаў, Яўген Хар’янаў, Уладзіслаў Верасаў, Іван Дуброўскі, Віктар Кухарчук, Максім Несцяровіч, Вольга Гарбунова, Марк Васількоў, Уладзімір Жолабаў, Вадзім Цагельнік, Андрэй Трусаў, Аляксей Іванісаў, Арцём Андрасюк, Яўген Марынец, Аляксандр Русецкі, Аляксей Русецкі, Павел Грышкевіч, Ягор Кузьмін, Артур Эшбаеў.

Усе яны былі асуджаныя за ўдзел у акцыях пратэсту паводле артыкула 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У некаторых дадавалася хуліганства ці абраза прадстаўніка ўлады. У Вадзіма Цагельніка ёсць яшчэ ч. 1 артыкула 328 КК — за захоўванне 2 грамаў марыхуаны, якія былі выдадзеныя перад вобшуком.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед, а таксама вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", "Прававая ініцыятыва", Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Human Constanta.

Агулам у Беларусі цяпер 862 прызнаныя палітвязні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі