Палітэмігрант Алег Алкаеў далучыўся да галадоўкі за вызваленне Казуліна
Да ўдзельнікаў галадоўкі, якія патрабуюць вызвалення палітзняволенага Аляксандра Казуліна, далучыўся палітэмігрант Алег Алкаеў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Сяргей Скрабец, адзін з удзельнікаў акцыі.
Нагадаем, 56-гадовы Алкаеў жыве ў Нямеччыне, куды з'ехаў у 2001 годзе. У Мінску ён быў начальнікам следчага ізалятара № 1 і з'яўляецца адным са сведкаў у справе выкрадання апазіцыйных палітыкаў у 1999 годзе.
Паводле словаў Скрабца, ліст ад Алкаева прыйшоў па электроннай пошце. У ім ён заявіў, што галадае з 16 сакавіка.
Сяргей Скрабец: "Алкаеў лічыць Казуліна сапраўдным лідэрам і ахвярай рэжыму. Ён неаднаразова мне пісаў, што Казуліна трымаюць незаконна і лічыць, што трэба змагацца за яго свабоду".
Адзначым, што браты Сяргей і Аляксандр Скрабцы галадаюць ужо тыдзень. Да іх таксама далучыўся Сяргей Галаганюк.
Сяргей Скрабец кажа, што ён ужо адчувае слабасць, у яго кружыцца галава.