Паліцыя ў Ерэване паведаміла пра 84 затрыманых пратэстоўцаў

Паліцыя ў Ерэване паведаміла пра 84 затрыманых пратэстоўцаў

Паліцыя Ерэвана затрымала 84 удзельнікаў апазіцыйных акцый пратэсту. 30 з іх былі адпушчаныя пасля складання пратаколаў: іх падазраюць у адміністрацыйных правапарушэннях. Яшчэ 54 чалавекі застаюцца затрыманымі: іх падазраюць у крымінальных злачынствах, паведамляе kavkaz-uzel.eu са спасылкай на паліцыю Арменіі.

Апазіцыя пратэстуе супраць таго, каб Серж Саргсян быў прэм'ер-міністрам краіны. 18 красавіка яны правялі мітынг на плошчы Францыі, а потым пайшлі да рэзідэнцыі кіраўніка ўрада. Паліцыя пачала масавыя затрыманні пратэстоўцаў. 

Парламент Арменіі абраў Саргсяна на пасду прэм'ера 17 красавіка. Ён стаў фактычным кіраўніком дзяржавы, бо прэзідэнту краіны засталіся толькі цырыманіяльныя функцыі. Лідэр пратэстоўцаў, дэпутат Нікол Пашынян заявіў пра пачатак "мірнай рэвалюцыі" ў краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі