Палажанка падае ў суд на МУС з-за таго, што яе не выпусцілі з краіны

У ноч з 3 на 4 красавіка актывістку незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Насту Палажанку знялі з цягніка “Мінск-Варшава”. Памежнікі патлумачылі, што актывістка занесена ў спісы невыязных, і параілі па тлумачэнні звяртацца ў Мінск. У мясцовым АВІРы Насце патлумачылі, што на яе сапраўды заведзеная крымінальная справа Міністэрствам унутраных спраў. Сама ж актывістка не ведае нават, пасля якіх дзеянняў у дачыненні да яе маглі распачаць крымінальную справу, а таму збіраецца падаваць у суд на МУС:

“У АВІРы Першамайскага раёна, у якім я пражываю, мне далі даведку, з якой выцякае, што на мяне сапраўды заведзеная крымінальная справа. У тэксце стаіць дата 14 сакавіка, аднак не зразумела, ці то гэта дата рашэння аб забароне на мой выезд, ці то гэта дата распачынання нейкай крымінальнай справы... Ужо сёння я буду падаваць ліст у МУС Беларусі з просьбай патлумачыць, што гэта за крымінальная справа”.

У выпадку, калі ў МУС не здолеюць адказаць, на якой падставе яе не выпусцілі з краіны, актывістка “Маладога Фронту” збіраецца падаваць у суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі