Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні праект бюджэту на 2009 год

9 кастрычніка Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні праект бюджэту на 2009 год, паведамляе БелаПАН.
Агульная сума даходаў кансалідаванага бюджэту, уключаючы сродкі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, прагназуецца ў аб’ёме 72 трыльёнаў 700,4 мільярдаў рублёў. Расходы кансалідаванага бюджэту прагназуюцца ў аб'ёме 75 трлн. 500,4 млрд. рублёў.

Прыярытэтнымі для фінансавання з'яўляюцца такія кірункі, як ахова здароўя, ахова навакольнага асяроддзя, жыллёвыя і камунальныя паслугі, сацыяльная палітыка, пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў памеры 2 трлн. 800 млрд. рублёў, ці 1,8% да ВУП. Яго фінансаванне прадугледжана за кошт унутраных і знешніх крыніц

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі