Пакаленне The Who захаваюць для гісторыі

Рок-гімн “My Generation” гурта The Who увайшоў у лік 25 класічных запісаў, змешчаных на вечнае захоўванне ў Бібліятэку амерыканскага Кангрэсу. Сёлета, акрамя The Who, у вечнасць трапіла песня "At Last" вядомай блюзавай спявачкі Эты Джэймс (Etta James).

Каб трапіць у рэестр, запісы павінны мець культурную, гістарычную або эстэтычную каштоўнасць, а іх узрост павінен перавышаць дзесяць гадоў. Рэестр быў створаны ў 2000 годзе і на сённяшні дзень налічае 275 трэкаў, якія ўяўляюць культурную каштоўнасць для ўсяго чалавецтва. У іх ліку запісы Beatles, Джоні Кэша (Johnny Cash), Элвіса Пресли (Elvis Presley) і іншых легендарных выканаўцаў.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі