Рабаў: Пахаладанне прыйдзе ў Беларусь толькі ў лістападзе

Чакаць пахаладання не давядзецца ні на гэтым тыдні, ні на наступным. Пра гэта Еўрарадыё кажа кіраўнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.



Рабаў: "У апошнія дня ўсталявался анамальна цёплае для гэтага перыяду надвор'е. Апошнія суткі было на 8-10 градусаў вышэй за кліматычную норму. Такое ў нас бывае раз на 20-25 год. Заўчора ў Віцебскай вобласці былі навальніцы, што таксама рэдка. У кастрычніку яны бываюць раз на 10 год".



У другой палове тыдня трошкі пахаладае, бо прыйдзе больш свежае паветра. Але будзе на 3-4 градусы вышэй за норму для гэтага перыяду. У чацвер ноччу ад 2 да 8 цяпла, удзень 7-13 градусаў вышэй за нуль. У пятніцу уначы да +6 градусаў, удзень ад +8 да +14.



На выходных уначы +1...+7, +7...+13 днём. Паводле папярэдніх прагнозаў, падобнае надвор'е захаваецца і на наступным тыдні.



Але не абыдзецца без ападкаў. У сераду месцамі на поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У чацвер ападкі чакаюцца толькі ўначы. На выходных таксама кароткачасовыя дажджы пройдуць у некаторых раёнах ноччу.



Фота — joyreactor.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі