Паездка Мікалая Лукашэнкі на цягніку ― піяр-акцыя? Абмяркоўваем у жывым эфіры

Паездка Мікалая Лукашэнкі на цягніку ― піяр-акцыя? Абмяркоўваем у жывым эфіры

Фота Мікалая Лукашэнкі з плацкартнага вагона цягніка Адлер-Віцебск ― піяр-кампанія? Ці этычна выкарыстоўваць у ёй непаўналетняга сына кіраўніка краіны?

На гэтыя ды іншыя тэмы ў жывым эфіры Еўрарадыё пагаворым з рэкламшчыкам Андрэем Гусаравым і палітолагам Вадзімам Мажэйка. Слухайце размову ў 16.00 адразу пасля выпуску навінаў.

Як інфармавала Еўрарадыё, фота Мікалая Лукашэнкі ў плацкартным вагоне пасажырскага цягніка даслаў на сайт kp.by адзін з чытачоў. У суботу, 19 жніўня, на БЕЛТА з’явіліся тры навіны на гэтую тэму. У першай паведамлялася пра з’яўленне фота. У другой прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант пацвердзіла, што на здымку малодшы сын Лукашэнкі. У трэцяй навіне яна распавяла, што Мікалай ездзіў на экскурсію ў Магілёў “без мамы і таты”.

No video provider was found to handle the given URL. See the documentation for more information.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі