Падпісаны ўказы па сацыяльнай абароне работнікаў ва ўмовах пандэміі каранавіруса

Падпісаны ўказы па сацыяльнай абароне работнікаў ва ўмовах пандэміі каранавіруса

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы па сацыяльнай абароне работнікаў ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Мяркуецца, што яны дапамогуць мінімізаваць ўплыў сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі на беларускую эканоміку і забяспечыць сацыяльную стабільнасць, паведамляе sb.by. Першы з іх — указ № 178 "Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян". Ім прадугледжаны субсідыі для наймальнікаў для даплаты работнікам да мінімальнага заробку ў выпадку, калі аб'яўлены прастой ці адбываецца вымушаная няпоўная занятасць у перыяд з 1 траўня да 31 ліпеня 2020 года. Гэтыя ж сродкі пойдуць і на выплату ўнёскаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Субсідыі будуць выдзяляцца паводле рашэнняў мясцовых органаў улады. Грошы пералічыць Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Дакументам працягваецца да 31 жніўня бягучага года перыяд прадастаўлення дзяржаўнай адраснай падтрымкі — штомесячнай сацыяльнай дапамогі тым грамадзянам, у каго тэрмін яе дзеяння заканчваецца ў траўні-ліпені 2020-га.

Падпісаны і ўказ № 179 "Аб аплаце працы". Ён прадугледжвае падтрыманне заробку бюджэтнікаў на ўзроўні, не ніжэйшым за памер мінімальнага заробку, а таксама даплаты ў выпадку прастою ці вымушанай няпоўнай занятасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі