Падлетка, зніклага ў лесе пад Жыткавічамі, знайшлі на сёмыя суткі

Жыткавіцкім міліцыянтам на сёмыя суткі ўдалося знайсці падлетка, які знік ў лесе. Аляксея Мазурава знайшлі жывым і здаровым у 30 км ад раённага цэнтра.
Як паведаміў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Віктар Мірановіч, з мінулай нядзелі вяліся пошукі падлетка, які адправіўся ў лес за чарніцай, і да 15 ліпеня яго месцазнаходжанне заставалася невядомым.

Усе гэтыя дні міліцыянты, а таксама ратавальнікі і леснікі прачэсвалі лясныя масівы ў пошуках хлопца. Увечары ў нядзелю ў міліцыю паступіла паведамленне ад жыхара вёскі Поўчын аб тым, што непадалёку ў лесе ён бачыў падлетка.

Пры выездзе на месца пацвердзілася, што гэта Аляксей Мазураў з Жыткавічаў. Стан здароўя падлетка не выклікае боязі. Усе гэтыя дні хлопчык сілкаваўся ляснымі ягадамі. Міліцыянты даставілі падлетка ў Жыткавічы і перадалі яго маці пад распіску.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі