Падлетка, які знік 10 дзён таму, знайшлі на Зыбіцкай у Мінску

Падлетка, які знік 10 дзён таму, знайшлі на Зыбіцкай у Мінску

15-гадовага Данііла Сеннікава, які знік 10 дзён таму, увечары 23 траўня знайшлі на Зыбіцкай у Мінску. Сталічная міліцыя інфармуе, што з ім усё ў парадку, хлопец працягвае лячэнне ў РНПЦ псіхічнага здароўя.

Еўрарадыё паведамляла, што 14 траўня падчас выпіскі з РНПЦ псіхічнага здароўя (там ён праходзіў курс лячэння) хлопец адштурхнуў медсястру і збег. Сеннікаў — выхаванец мінскага дзіцячага дома № 2, адкуль неаднаразова ўцякаў. Яго знаходзілі ці ў гандлёвых цэнтрах, ці на чыгуначным вакзале.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі