Падчас абрынання моста ў Балтымары, папярэдне, загінулі шэсць чалавек

На месцы крушэння

На месцы крушэння / Reuters

Берагавая ахова ЗША прыпыніла актыўныя пошукі людзей, якія лічацца зніклымі без вестак пасля абрынання моста ў Балтымары. Пра гэта піша Reuters.

Улічваючы час, які прайшоў з моманту абрынання моста, і тэмпературу вады, "мы не верым, што зможам знайсці каго-небудзь з гэтых людзей яшчэ жывымі", заявіў контр-адмірал Шэнан Гілрыт. У момант абрынання на мосце была рамонтная брыгада з васьмі чалавек, яна лапіла выбоіны ў асфальце. Дваіх рабочых удалося выратаваць. Шэсць лічацца зніклымі без вестак. Як мяркуецца, яны загінулі. Сярод ахвяр ёсць грамадзяне Мексікі і Гватэмалы.

Нагадаем, у ноч на аўторак кантэйнеравоз Dali пад сінгапурскім сцягам, які ішоў з Балтымара ў Шры-Ланку, урэзаўся ў апору моста. Участак эстакады даўжынёй 2,6 км амаль адразу ж паваліўся ў ледзяную ваду. У вадзе апынуліся машыны і рабочыя.

Прадстаўнік асацыяцыі лоцманаў Клэй Дайманд кажа, што за некалькі хвілін да сутыкнення з мостам на сухагрузе Dali цалкам адключылася электрычнасць. Каманда кінула якар, каб запаволіць рух судна і даць магчымасць уладам на беразе спыніць рух на мосце. Пры гэтым засталося незразумела, ці паспелі ўлады папярэдзіць рабочую брыгаду на мосце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі