Падазрэнне аб захворванні беларускі свіным грыпам пакуль не пацвердзілася

Яна прыляцела ў расійскую сталіцу з Прагі, а да таго была ў Нью-Ёрку
Паводле слоў галоўнага санітарнага лекара Расіі Генадзя Анішчанкі, грамадзянка Беларусі была шпіталізаваная з тэмпературай. Цяпер у яе тэмпература нармальная, але яна скардзіцца на слабасць. Як паведамляе "Интерфакс", расійскія лекары чакаюць вынікаў яе аналізаў.

Паводле РИА "Новости", беларуска пакуль праходзіць лячэнне ад звычайнага рэспіратарнага захворвання ў адной з маскоўскіх клінік, бо даследаванне пробаў, якія ў яе ўзялі, яшчэ працягваецца.

Нагадаем, дагэтуль вірус A(H1N1) у грамадзян Беларусі не быў выяўлены. Паводле слоў міністра аховы здароўя Беларусі Васіля Жарко, прыняты комплекс захадаў па недапушчэнню ў нашую краіну свінога грыпу, паведамляе "Интерфакс-Запад".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі