Пад Смалявічамі затрымалі мінчука, які абяцаў перадаць хабары сілавікам (відэа)

Пад Смалявічамі затрымалі мінчука, які абяцаў перадаць хабары сілавікам (відэа)

У Смалявіцкім раёне супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Мінскага аблвыканкама пры падтрымцы амапаўцаў затрымалі 38-гадовага прадпрымальніка з Мінска. Ён падштурхоўваў калегу да перадачы хабару супрацоўнікам праваахоўных органаў для атрымання дапамогі ў "вырашэнні спрэчных камерцыйных пытанняў" (у адносінах камерцыйнай структуры-канкурэнта мусілі пачацца праверкі). Мінчук сцвярджаў, што мае сувязі сярод праваахоўнікаў, у тым ліку і ў МУС. У выніку знаёмы перадаў яму 50 тысяч долараў. У гэты момант і з'явілася міліцыя.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, наяўнасць у затрыманага сувязяў з сілавікамі не пацвердзілася. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "падбухторванне да дачы хабару". Аднак мужчыну могуць абвінаваціць і ў махлярстве — відавочна, што перадаваць грошы ён нікому не збіраўся.

Пад Смалявічамі затрымалі мінчука, які абяцаў перадаць хабары сілавікам (відэа)
Фота: uvd-mo.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі