Пад Слуцкам кіроўца дапамагаў пацярпелым у ДТЗ і сам трапіў пад машыну

Пад Слуцкам кіроўца дапамагаў пацярпелым у ДТЗ і сам трапіў пад машыну

У Слуцкім раёне кіроўца дапамагаў пацярпелым у ДТЗ і сам трапіў пад машыну. Пра гэтую гісторыю распавяла прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці. Здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны ў панядзелак, 30 верасня, на 99-м кіламетры аўтадарогі "Мінск — Мікашэвічы". 72-гадовы жыхар Слуцка, які кіраваў Seat Inca, у нейкі момант страціў кантроль над аўтамабілем і дапусціў сутыкненне з раздзяляльнай агароджай. Кіроўца і 55-гадовы пасажыр атрымалі траўмы.

48-гадовы жыхар Слуцкага раёна, які ехаў на аўтамабілі, пабачыў аварыю і спыніўся, каб аказаць пацярпелым першую меддапамогу. Калі ён бег назад да машыны праз дарогу яго збіў аўтамабіль Honda CR-V. У выніку мужчына трапіў у рэанімацыю, а два пацярпелыя з Seat Inca знаходзяцца ў траўматалогіі слуцкай бальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі