Пад Скідалем “Опель” сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам

Аварыя здарылася 26 кастрычніка апоўдні ў раёне развязкі аўтадарогі Мінск — Гродна і вуліцы Леніна гарадскога пасёлка Скідаль. Аўтобус МАЗ выехаў з мясцовага аўтавакзалу, мінуў развязку якраз выязджаў на трасу М6 у кірунку Мінска. У ім было 47 пасажыраў. У гэты момант легкавік “Опель-Калібра” з’язджаў з дарогу ў кірунку Мастоў.



Меркавана, кіроўца “Опеля” няправільна выбраў хуткасць руху па мокрай дарозе, у выніку чаго машына страціла кіраванне, вылецела на сустрэчную паласу і сутыкнулася з аўтобусам. Ад моцнага ўдару пярэдняя частка легкавіка была цалкам змятая. Сур’ёзныя траўмы атрымалі чатыры чалавекі, якія ехалі ў “Опелі”. Кіроўца і дзяўчына-пасажырка знаходзяцца ў рэанімацыі, інфармуе БЕЛТА.



Пасажырам рэйсавага аўтобуса медыцынская дапамога не спатрэбілася. Вядома, што ўладальнік “Опеля” прадаваў аўтамабіль мужчыне, які ў гэты дзень сеў за руль. Яны ехалі ў Ваўкавыск здымаць аўтамабіль з уліку. У машыне прышпіленым быў толькі пасажыр на пярэднім сядзенні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі